Заснаваны новыя геральдычныя сімвалы Міністэрства энергетыкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім заснаваны новыя афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства энергетыкі.
Гэта рашэнне прымеркавана да 25-годдзя з дня ўтварэння Мінэнерга.
Дакументам прадугледжваецца заснаванне нагруднага знака адрознення "За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі" і нагруднага знака адрознення работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі.
Указам зацвярджаюцца палажэнні аб гэтых геральдычных сімвалах, іх апісанне і выявы.