Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Мінпрама і Мінсувязі і інфарматызацыі
Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства прамысловасці і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Адпаведныя ўказы падпісаў 13 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Указам № 227 прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцяга і нагруднага знака Міністэрства прамысловасці.
Эмблема ўяўляе сабой вобраз зямнога шара, у ніжняй частцы якога размешчана выява прамысловага прадпрыемства. Зверху размешчана стужка ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і з выявай дзяржаўнага герба, а знізу - шасцярня, якая выступае традыцыйным сімвалам тэхнічнай сферы. Сцяг і нагрудны знак узнаўляюць выяву эмблемы.
Згодна з Указам № 228, заснаваны эмблема і сцяг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Эмблема ўяўляе сабой вобраз зямнога шара, абрамлены шэрай стужкай з беларускім арнаментам. Паверх зямнога шара адлюстраваны контур тэрыторыі Беларусі, у цэнтры якога - радыётрансляцыйная вышка і паштовы канверт, якія ўвасабляюць асноўныя напрамкі дзейнасці міністэрства. У ніжняй левай частцы размешчаны ў рад лічбы 11110100011, якія абазначаюць год стварэння ведамства (1955) у двайковым кодзе. Сцяг узнаўляе выяву эмблемы, размешчанай на палотнішчы бірузовага колеру.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый абодвух міністэрстваў.