Зацверджана выкарыстанне сродкаў рэспубліканскага інавацыйнага фонду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 331 "Аб інавацыйных праектах", якім зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў рамках рэалізацыі праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады.
Праекты накіраваны на стварэнне вытворчасцей новага пакалення ў галіне машынабудавання, фармацэўтычнай прамысловасці, на аказанне высокатэхналагічнай кардыяхірургічнай дапамогі.
Прыняцце Указа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці, выкананню праектаў сацыяльнай накіраванасці і імпартазамяшчэнню.