У Беларусі адкарэкціраваны асобныя палажэнні падатковага заканадаўства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 298, якім унесены карэкціроўкі ў асобныя палажэнні падатковага заканадаўства з улікам правапрымяняльнай практыкі. Дакумент накіраваны на паляпшэнне ўмоў гаспадарання ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі.
У прыватнасці, вызвалены ад падаткаабкладання аперацыі па бязвыплатнай перадачы дзяржаўным эксплуатацыйным арганізацыям вынікаў рэканструкцыі (мадэрнізацыі), рамонту аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры, ажыццёўленыя да 1 студзеня 2021 года.
Для мэт прымянення нулявой стаўкі ПДВ прызнаны экспартуемымі паслугі, аказаныя беларускімі аўтаперавозчыкамі, па перавозцы грузаў, якія перамяшчаюцца з краін (у краіны) Еўрасаюза, у частцы маршрутаў, што пачынаюцца і заканчваюцца на тэрыторыі Беларусі.
Тэрмін заліку (вяртання) ПДВ, згодна з Указам, скарочаны да 5 рабочых дзён. Спрошчаны ўмовы прадастаўлення адтэрміноўкі (растэрміноўкі) выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ, а таксама пашыраны выпадкі яе прадастаўлення.
Дакументам таксама ўнесены змяненні ў коды і назвы транспартных сродкаў для мэт падаткаабкладання ў адпаведнасці з новай адзінай Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС.
Акрамя таго, адкарэкціраваны Указ № 160 ад 12 мая 2020 года "Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці". Ён прыведзены ў адпаведнасць з тэрміналогіяй і падыходамі, якія выкарыстоўваюцца ў Падатковым кодэксе пры вылічэнні, вызваленні ад выплаты і вызначэнні памеру ставак зямельнага падатку.