Віншаванне з Днём міліцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў са 107-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі:

    "Больш за стагоддзе органы ўнутраных спраў і ў святы, і ў будні самаадданай працай і мэтанакіраваным служэннем закону забяспечваюць правапарадак у краіне, робячы ўсё магчымае, каб наш народ жыў у спакоі, міры і згодзе.

    Ваша небяспечная і цяжкая прафесія патрабуе ад кожнага штодзённых рашучасці, мужнасці і адвагі, бескампраміснай жорсткасці да злачынца і велізарнай дабрыні да тых, хто мае патрэбу ў абароне.

    Нашы грамадзяне цалкам давяраюць вам і ведаюць, што беларускі міліцыянер заўсёды з гонарам выконвае свае абавязкі і ў любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу.

    Асаблівую ўдзячнасць выказваю жанчынам у міліцэйскіх пагонах, якія нараўне з мужчынамі нясуць увесь цяжар нялёгкай службы. Дзякую маці супрацоўнікаў і іх жонкам, якія забяспечваюць надзейны тыл і ўсяляк падтрымліваюць сваіх любімых мужчын у іх няпростым прафесійным выбары.

    Сёння мы ўшаноўваем і ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю, забяспечыўшы мір і спакой нашай роднай Беларусі. Дзякуй, што і цяпер вы прымаеце самы актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, дзеліцеся з ёй асабістым вопытам.

    Мы ніколі не забудзем гераічныя подзвігі нашых вартавых правапарадку і пайменна шануем загінулых пры выкананні службовага абавязку.

    У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!"