Віншаванне ваеннаслужачым і ветэранам унутраных войскаў МУС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў з днём утварэння гэтых войскаў.
"Вы несяце нялёгкую службу ў кругласутачным рэжыме, забяспечваючы грамадскую бяспеку, ахоўваючы асабліва важныя дзяржаўныя аб'екты, абясшкоджваючы і знішчаючы выбухованебяспечныя прадметы. Удзяляеце вялікую ўвагу ваенна-патрыятычным клубам, выхоўваючы юных абаронцаў нашай Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.
Мужнасць, адвага, патрыятызм, высокі ўзровень падрыхтоўкі і баявых магчымасцей байцоў унутраных войскаў з'яўляюцца несакрушальным фундаментам забеспячэння правапарадку і аховы мірнай працы беларускіх грамадзян, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё ўнутраных войскаў. "Як эстафету доблесці і гонару, вы перадаяце новаму маладому папаўненню традыцыі і свой бясцэнны жыццёвы вопыт", - адзначыў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, вялікай павагі заслугоўваюць баявое братэрства, сіла і цярпенне, энергія і самаахвярнасць, прафесіяналізм усіх пакаленняў ваеннаслужачых унутраных войскаў ад радавога да генерала.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ім усім за адданасць справе, сумленную і бездакорную службу, а таксама пажадаў моцнага здароўя і далейшых поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне: "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!"