Прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы, з гэтай знамянальнай датай.

    "Для многіх пакаленняў знакаміты Пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне. Паэт, драматург, публіцыст, сваімі творамі ён адкрываў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, хараство пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе, у Год гістарычнай памяці, мы зноў звяртаемся да купалаўскага слова як носьбіта высокай духоўнасці беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што прымеркаваныя да гэтай даты ўрачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць раскрыццю новых яркіх літаратурных талентаў, умацаванню адзінства беларускага грамадства і далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.