Віншаванне Старшыні Урада Расіі Міхаілу Мішусціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з 55-годдзем.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Міхаіла Мішусціна ва ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

    Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін узначальвае Урад Расійскай Федэрацыі з 16 студзеня 2020 года. Да гэтага на працягу 10 гадоў быў кіраўніком Федэральнай падатковай службы Расіі. Таксама з'яўляецца Старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы - выканаўчага органа гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.