Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з Днём Пакістана.

    "Гэта дата - сапраўдны сімвал станаўлення і непарушнасці суверэнітэту вашай краіны, якая ўпэўнена ідзе самастойным шляхам развіцця, нягледзячы на знешнія выклікі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Беларусь надае вялікае значэнне традыцыйна добрым адносінам з Пакістанам, заснаваным на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дыялог паміж Мінскам і Ісламабадам актывізуецца і запланаваны шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, якія павінны на высокім палітычным узроўні падтрымаць пашырэнне супрацоўніцтва ў розных галінах, перш за ўсё ў гандлі.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў моцнага здароўя і прафесійных поспехаў Прэзідэнту Пакістана, міру і шчасця - пакістанскаму народу.