Віншаванне Прэм'ер-міністру Арменіі Ніколу Пашыняну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з днём нараджэння.
"У Беларусі Вас ведаюць як выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які ўсе сілы, уменні і вопыт аддае справе развіцця Арменіі, павышэння дабрабыту яе грамадзян, умацавання міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што прадаўжэнне канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу Мінска і Ерэвана адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага беларуска-армянскага партнёрства на аснове трывалых традыцый дружбы і даверу паміж народамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніколу Пашыняну шчасця, добрага здароўя на доўгія гады і поспехаў на адказнай пасадзе.