Віншаванне народу Федэратыўнай Рэспублікі Германія
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства.
"Аб'яднанне вашай краіны, штучна падзеленай на працягу доўгіх гадоў, стала адным з сімвалаў завяршэння халоднай вайны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Гэта знамянальная падзея дала магчымасць пачаць новую старонку ў гісторыі ўсёй Еўропы".
"Упэўнены, што немцы добра ведаюць цану народнага адзінства і дзяржаўнасці. Таму жыхары вашай краіны здольныя зразумець і падтрымаць імкненне беларусаў да захавання суверэнітэту і незалежнасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - З улікам трагічнай спадчыны мінулага Мінск і Берлін шмат зрабілі для прымірэння і збліжэння за апошнія тры дзесяцігоддзі".
Прэзідэнт упэўнены, што ў хуткім часе будуць знойдзены магчымасці, каб пераадолець існуючыя рознагалоссі і стэрэатыпы, аднавіць дыялог, а таксама выйсці на новы этап канструктыўнага супрацоўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў шматнацыянальнаму германскаму народу талерантнасці, бязвоблачнага мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.