Віншаванне народу Эстоніі са 105-й гадавінай Дня Незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Эстоніі са 105-й гадавінай Дня Незалежнасці.
"У розныя гістарычныя эпохі ваша дзяржава была самабытнай, паспяховай, прывабнай для бізнесу, творчасці, турызму, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння, на жаль, мы з'яўляемся сведкамі неапраўданай агрэсіўнай рыторыкі афіцыйнага Таліна, абсалютна не ўласцівай дружалюбнаму эстонскаму народу".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларусы і эстонцы падобныя ў імкненні мірна развіваць сваю краіну, не ствараючы праблем суседзям. Нездарма абодва народы маюць аднолькавы кветкавы сімвал - васілёк, які азначае надзею і аптымізм, накіраваныя ў будучыню, заўважыў ён.
"Перакананы, што часовыя штучна навязаныя нам супярэчнасці не змогуць разбурыць традыцыйна добрыя беларуска-эстонскія чалавечыя сувязі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Эстоніі сапраўды незалежнага развіцця, міру і дабрабыту, а таксама запрасіў наведаць гасцінную Беларусь.