Віншаванне Нацыянальнаму лідару туркменскага народа Гурбангулы Бердымухамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нацыянальнага лідара туркменскага народа, Старшыню Халк Маслахаты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння.
"Ваш вялікі жыццёвы вопыт, рознабаковыя веды і арганізатарскі талент, якія абапіраюцца на шырокую падтрымку і давер народа, усяляк садзейнічаюць развіццю і працвітанню незалежнай туркменскай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, шчасця, плённай стваральнай працы на карысць дружалюбнага Туркменістана.