Віншаванне Аляксандру Вучычу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Сербіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі, старшыню Сербскай прагрэсіўнай партыі Аляксандра Вучыча з перавыбраннем на пасаду Кіраўніка дзяржавы і новай пераканаўчай перамогай кааліцыі, якую ён узначальвае, на парламенцкіх выбарах.
"Высокі вынік галасавання ў першым туры з'яўляецца ўнікальным у гісторыі краіны і сведчыць аб выключным даверы сербскага народа да палітыкі, якую вы ўпэўнена праводзіце, грунтуючыся на інтарэсах людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на захаванне традыцыйнага ўзаемавыгаднага беларуска-сербскага супрацоўніцтва, нягледзячы на каласальны націск, які сёння адчуваюць Мінск і Бялград.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а сербскім грамадзянам - мірнага неба і салідарнасці.