Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Прыміце цёплыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта свята займае асаблівае месца ў беларусаў, увасабляючы перамогу любові, дабра і міласэрнасці.
Калядныя традыцыі, якія нясуць маральныя ідэалы, складаюць неад'емную частку нашай вельмі багатай культурнай і духоўнай спадчыны, умацоўваюць сувязь пакаленняў, дапамагаюць ствараць будучыню Беларусі на прынцыпах міру і згоды.
Няхай шчасце і дабрабыт спадарожнічаюць вам і вашым блізкім, а непаўторная атмасфера гэтага дня дапамагае ў рэалізацыі намечаных планаў і бескарыслівых памкненняў.
Светлага Нараджэння Хрыстовага!
Аляксандр Лукашэнка