Віншаванне з Днём ратавальніка
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка.
Сёння мы аддаём даніну павагі людзям, якія ўступаюць у барацьбу са стыхіямі і любымі надзвычайнымі сітуацыямі, праяўляючы самаахвярнасць і рашучасць. Ваша смеласць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу заслужылі глыбокую павагу і прызнанне ў грамадстве.
Штодзённа рызыкуючы сабой, захоўваючы жыццё і здароўе людзей, а таксама маёмасць, беларускія ратавальнікі з'яўляюцца сапраўдным прыкладам служэння Айчыне. У экстрэмальных умовах вы дзейнічаеце прафесійна і ўпэўнена, праяўляючы адвагу і гонар.
Шчырую ўдзячнасць выказваю ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, дзякуючы якім закладзены фундамент цяперашніх поспехаў ведамства. Асаблівая ўдзячнасць за навучанне насельніцтва правілам паводзін і бяспекі, выхаванне новых пакаленняў ратавальнікаў і патрыётаў.
Дзякую вам за стойкасць, цярпенне, адданасць справе і жаданне дапамагаць кожнаму, хто апынуўся ў бядзе. Няхай вашы намаганні будуць ацэнены па заслугах, а штодзённая карпатлівая праца прыносіць новыя поспехі і магчымасці для развіцця.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка