Віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны
Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
Ваша праца - гэта сапраўднае служэнне людзям, якое патрабуе найвышэйшай самааддачы і душэўнай шчодрасці.
Беларуская сістэма сацыяльнай абароны сёння дынамічна развіваецца: укараняюцца новыя лічбавыя тэхналогіі, удасканальваюцца механізмы аказання дапамогі, пашыраюцца праграмы падтрымкі. Аднак нязменным застаецца галоўны прынцып - індывідуальны падыход і ўвага да кожнага чалавека.
У гэты святочны дзень хачу выказаць шчырую ўдзячнасць вашаму вялікаму калектыву за вернасць прафесійнаму абавязку, за чулыя сэрцы і пастаянную гатоўнасць прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.
Жадаю вам моцнага здароўя і шчасця.
Няхай ваша праца будзе напоўнена радасцю ад усведамлення таго, што вы робіце свет навокал лепшым, саграваючы сваіх падапечных дабрынёй і клопатам.
Аляксандр Лукашэнка