Віншаванне з Днём пагранічніка

    Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас са святам - Днём пагранічніка!

    Больш за стагоддзе гісторыя пагранічнай службы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці і напоўнена яркімі прыкладамі доблесці і адвагі.

    Восемдзесят пяць гадоў таму ў першых баях Вялікай Айчыннай вайны героі-пагранічнікі, абараняючы свяшчэнныя рубяжы Савецкай Радзімы, стаялі насмерць. Гінулі, але не здаваліся. Бяспрыкладны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў - узор мужнасці і стойкасці воінаў у зялёных фуражках і яркі прыклад для маладога пакалення.

    За гады незалежнасці ў нашай краіне створана высокапрафесійная пагранічная служба. Сёння пагранічнікі, абапіраючыся на традыцыі і вопыт ветэранаў, умела прымяняюць найноўшыя тэхналогіі ў сферы бяспекі, надзейна процідзейнічаюць усім спробам дэстабілізаваць сітуацыю на граніцах Рэспублікі Беларусь.

    Перакананы, кожны з вас і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб захаваць мір на роднай зямлі, рашуча спыняць любыя замахі на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Айчыны.

    Жадаю ўсім ваеннаслужачым, грамадзянскаму персаналу і ветэранам органаў пагранічнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

    Аляксандр Лукашэнка