Віншаванне вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

    Вернікам іўдзейскай канфесіі

    Дарагія суайчыннікі!

    Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Песахам - святам, якое сімвалізуе сувязь часоў і пакаленняў.

    Сёння паслядоўнікі іўдаізму ўспамінаюць важную падзею ў гісторыі яўрэйскага народа - вызваленне ад шматвяковага рабства. Для вернікаў гэта час духоўнага абнаўлення, пераасэнсавання пройдзенага шляху і вызначэння новых мэт.

    Апора на культурную спадчыну, традыцыі і павагу да звычаяў продкаў садзейнічаюць умацаванню дыялогу і згоды ў нашым шматканфесійным грамадстве.

    Няхай свята прынясе дабрабыт і паразуменне ў вашы дамы, напоўніць кожны дзень радасцю.

    Жадаю ўсім здароўя, міру і шчаслівага Песаха.

    Аляксандр Лукашэнка