Віншаванне ваеннаслужачым і ветэранам унутраных войскаў МУС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў са 108-й гадавінай утварэння ўнутраных войскаў.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што летапіс унутраных войскаў непарыўна звязаны з няпростым перыядам станаўлення беларускай дзяржаўнасці і напоўнены яркімі прыкладамі мужнасці, доблесці і адвагі. "Мы заўсёды будзем памятаць і шанаваць подзвігі тых, хто гераічна змагаўся з інтэрвентамі, нямецка-фашысцкімі захопнікамі, бандамі нацыяналістаў і злачыннымі элементамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    "Сёння ўнутраныя войскі актыўна развіваюцца, і з упэўненасцю можна сказаць, што яны здольныя ў самых складаных умовах выканаць любыя задачы па абароне канстытуцыйнага ладу, барацьбе са злачыннасцю, экстрэмізмам і тэрарызмам, ахове грамадскага парадку і асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў, а таксама па абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларускі лідар звярнуў увагу, што ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з гонарам нясуць нялёгкую, але пачэсную і такую неабходную службу, забяспечваючы спакой і стваральную працу грамадзян, дэманструючы высокі прафесіяналізм, дысцыпліну і самаадданасць. "Унутраныя войскі з'яўляюцца адным з лідараў ваенна-патрыятычнага руху нашай краіны", - дадаў ён.

    Самыя шчырыя словы ўдзячнасці Кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам унутраных войскаў: "Вы заклалі трывалыя традыцыі адданасці абавязку, прысязе і роднай зямлі, на якіх сёння выхоўваецца наша моладзь".

    Прэзідэнт пажадаў усім ваеннаслужачым і ветэранам унутраных войскаў, іх родным і блізкім мірнага неба, моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у справе служэння Айчыне.