Віншаванне старшыні ЦК Кампартыі Расіі Генадзю Зюганаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння.
"Вам давялося жыць і працаваць у няпросты час. У навейшую гісторыю Расіі Вы ўвайшлі як яркі дзяржаўны дзеяч, які адстойвае агульныя, а не асабістыя інтарэсы. Шмат гадоў Вы паслядоўна выступаеце за правядзенне сацыяльна арыентаванай палітыкі, захаванне гістарычнай памяці, духоўна-культурных каштоўнасцей і традыцый народа Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць намаганні Генадзя Зюганава, накіраваныя на падтрымку беларуска-расійскага саюзнага будаўніцтва, яго прынцыповую пазіцыю ў пытаннях умацавання братэрскіх сувязей паміж народамі дзвюх краін.
"Упэўнены, што Ваш велізарны аўтарытэт, прыродны талент, жыццёвая мудрасць і невычэрпная энергія яшчэ доўга будуць служыць высакароднай справе беларуска-расійскага яднання", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Генадзю Зюганаву моцнага здароўя, сілы духу, шчасця і ўдачы.