Віншаванне са святам 8 Сакавіка

    Дарагія нашы суайчынніцы!

    Віншую вас з цудоўным, напоўненым прыемнымі эмоцыямі святам 8 Сакавіка.

    Яно надыходзіць разам з вясной, абуджаючы ў сэрцах пачуцці захаплення і ўдзячнасці, якія мы дорым вам, дарагія жанчыны - пяшчотныя і моцныя, уважлівыя і клапатлівыя, чароўныя і мудрыя. Вы - самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці.

    Дзякуй за тое, што ствараеце гармонію і ўтульнасць, саграваеце сваёй цеплынёй, натхняеце нас, мужчын, на стварэнне.

    Няхай у Год беларускай жанчыны ў вас будзе шмат радасных і шчаслівых імгненняў, здзейсняцца запаветныя мары, а блізкія акружаюць любоўю і ўвагай.

    Аляксандр Лукашэнка