Віншаванне с Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам.

    "Час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, эфектыўная дзейнасць якога ў сферы дасудовага крымінальнага вядзення забяспечыла комплексны падыход у барацьбе са злачыннасцю, абарону канстытуцыйнага ладу, правоў і законных інтарэсаў кожнага грамадзяніна і грамадства ў цэлым", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі органаў папярэдняга следства сваёй штодзённай працай, праяўляючы ўважлівасць і аб'ектыўнасць пры расследаванні крымінальных спраў, за кожнай з якіх стаяць чалавечыя лёсы, таксама ўмацоўваюць давер да праваахоўных органаў і інстытутаў дзяржаўнай улады.

    "Упэўнены, ваша адданасць Радзіме, вернасць прысязе, прафесіяналізм і патрабавальнасць дадуць магчымасць вам і ў далейшым на належным узроўні вырашаць усе пастаўленыя задачы, у поўнай меры забяспечваючы прынцыпы немінучасці пакарання і вяршэнства права", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.