Віншаванне работнікам і ветэранам ДВА "Беларуснафта"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ДВА "Беларуснафта" з 60-годдзем з дня заснавання аб'яднання.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта не проста круглая дата, а важная вяха ў гісторыі айчыннай прамысловасці.

    "Створанае як частка паліўна-энергетычнага комплексу Савецкага Саюза прадпрыемства стала надзейнай апорай для эканомікі краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Беларуснафта" цяпер займаецца не толькі свідраваннем і здабычай чорнага золата, але і развівае самую шырокую ў краіне сетку АЗС, з'яўляецца нацыянальным аператарам зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, пастаянна ўкараняе перадавыя тэхналогіі ў вытворчасць і кіраванне. "А паслядоўная дзяржаўная палітыка і зладжаная праца калектыву даюць магчымасць эфектыўна адказваць на выклікі часу і вырашаць важнейшыя стратэгічныя задачы", - канстатаваў Прэзідэнт.

    Геаграфія дзейнасці арганізацыі даўно выйшла за межы Беларусі і ўключае такія краіны, як Расія, Кітай, Эквадор і іншыя, дзе яна паспяхова працуе, яе ведаюць і цэняць як надзейнага партнёра.

    "Беларуснафта" ўносіць значны ўклад як у эканоміку, так і ў сацыяльную стабільнасць, развіццё рэгіёнаў, падтрымку культуры, адукацыі і спорту", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы асобна адзначыў важную ролю ўсіх, хто стаяў ля вытокаў прадпрыемства і хто дастойна прадаўжае слаўныя традыцыі беларускіх нафтавікоў. "Упэўнены, калектыў і далей будзе рухацца наперад з поўнай аддачай", - дадаў ён.

    Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам ДВА "Беларуснафта" моцнага здароўя, шчасця, новых поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.