Віншаванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з Днём Незалежнасці.
"Гэта свята ўвасабляе суверэнітэт і ўмацаванне дзяржаўнасці, сімвалізуе яднанне шматнацыянальнага ўгандыйскага народа і яго рашучасць ствараць мірную і стабільную будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі высока цэняць адносіны дружбы, узаемаразумення і даверу, якія склаліся з Угандай на працягу дзесяцігоддзяў. "Перакананы, інтэнсіўнае развіццё дыялогу і практычнага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях цалкам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Беларусі прапанаваў Прэзідэнту Уганды ажыццяўленне праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, механізацыі аграрнага сектара, аховы здароўя, адукацыі і іншых. "Рэалізацыі існуючага патэнцыялу будуць спрыяць дзейнасць сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, візіты ўрадавых і дзелавых дэлегацый. Пацвярджаю гатоўнасць да актыўнай работы разам з Вамі на карысць нашых грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а ўсім жыхарам Уганды - міру і прагрэсу.