Віншаванне Прэзідэнту Туніса Каісу Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніса Каіса Саіда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "У гэты святочны дзень хачу асабліва адзначыць Вашу палітычную волю, рашучасць і велізарны вопыт мудрага дзяржаўнага дзеяча, якія ўносяць неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічны рост Туніскай Рэспублікі і павышэнне дабрабыту яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларускі лідар падкрэсліў зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу. "Спадзяюся, пры Вашай падтрымцы беларуска-туніскі дыялог атрымае дадатковы імпульс і дасягне маштабаў, якія адпавядаюць яго патэнцыялу", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а народу Туніса - міру і згоды.