Віншаванне Прэзідэнту Тагалезскай Рэспублікі Жану-Люсьену Квасі Саві дэ Тове
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Жана-Люсьена Квасі Саві дэ Тове і Старшыню Савета Міністраў Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбе з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў: "Беларусь высока цэніць узровень двухбаковых адносін з Тога і пацвярджае гатоўнасць да паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Перакананы, актывізацыя палітычнага дыялогу паміж Мінскам і Ламэ, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей і рэалізацыя гуманітарных праектаў адпавядаюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў".
Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, вытворчасці ўгнаенняў і іншых сферах. "Упэўнены, актывізацыя двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі Тога, будзе садзейнічаць умацаванню добрых сувязей паміж нашымі народамі. Запрашаю Вас наведаць Рэспубліку Беларусь у зручны час, каб азнаёміцца з яе патэнцыялам і разам вызначыць сумесныя праекты для рэалізацыі ў перспектыве", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў лідарам Тагалезскай Рэспублікі моцнага здароўя, шчасця, паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў і ініцыятыў, а дружалюбнаму народу Тога - міру, згоды і далейшага прагрэсу.