Віншаванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці.
"У нашай краіне рады пераканаўчым дасягненням Сербіі ў забеспячэнні ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі і павышэнні дабрабыту сваіх грамадзян у сучасных надзвычай няпростых умовах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск і Бялград, нягледзячы на перашкоды і выклікі, знаходзяць новыя магчымасці для кааперацыі ў прыярытэтных сферах.
Прэзідэнт пацвердзіў нязменную зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Сербіяй, прадаўжэнні палітычнага дыялогу і пашырэнні кантактаў на ўсіх узроўнях.
"Мы нацэлены і ў далейшым адстойваць нашы агульныя мэты і каштоўнасці на міжнароднай арэне, падтрымліваць адзін аднаго па актуальных пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня. Упэўнены, што паспяховае партнёрства Мінска і Бялграда будзе спрыяць міру і стабільнасці на Еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу здароўя, ажыццяўлення планаў і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а брацкаму сербскаму народу - працвітання і прагрэсу.