Віншаванне Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары і Прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары і Прэм'ер-міністра Шахбаза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана.
"У Беларусі высока цэняць адносіны з Пакістанам, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і супрацоўніцтва, - гаворыцца ў пасланні Асіфу Алі Зардары. - Упэўнены, што пры падтрымцы кіраўнікоў дзвюх краін міждзяржаўныя сувязі будуць актывізаваны для эфектыўнай рэалізацыі нашага эканамічнага патэнцыялу".
У віншаванні Шахбазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія дзесяцігоддзі Пакістан шмат зрабіў для ўмацавання ўласнай незалежнасці і паступовага паляпшэння ўзроўню жыцця грамадзян. "Беларускі бок гатовы да далейшага актыўнага супрацоўніцтва з дружалюбным Пакістанам, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя ў час майго візіту ў Ісламабад у лістападзе 2024 года і Вашага візіту ў Мінск у красавіку 2025 года".