Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з паспяховым правядзеннем першых у гісторыі сучаснага Казахстана выбараў у аднапалатны прадстаўнічы орган краіны - Курултай.

    "Пераканаўчая перамога кандыдатаў партыі "Адылет" і высокая актыўнасць грамадзян пацвярджаюць народную падтрымку рэалізуемага Вамі курсу на ўмацаванне дзяржаўнасці, палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, знамянуюць пачатак чарговага этапу ў жыцці Рэспублікі Казахстан", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Нязменна цаню існуючыя паміж намі адносіны даверу і ўзаемаразумення. Упэўнены, стратэгічнае партнёрства Мінска і Астаны будзе і ў далейшым паглыбляцца на карысць нашых брацкіх краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Казахстана здароўя і новых здзяйсненняў у яго адказнай дзейнасці, а жыхарам краіны - міру, згоды і працвітання.