Віншаванне Прэзідэнту Бангладэш Махамеду Шахабудзіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і ўсіх грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    "Прыемна адзначыць, што нашы краіны звязваюць адносіны дружбы і павагі, а таксама ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў і ўмацаванні дзелавых кантактаў ва ўсіх сферах, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што патэнцыял беларуска-бангладэшскага партнёрства не вычарпаны і разам мы зможам вывесці двухбаковыя сувязі на якасна новы ўзровень на карысць нашых народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Шахабудзіну здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай рабоце, а жыхарам Бангладэш - міру і стабільнасці.