Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева са святам Наўруз.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты дзень напаўняе сэрцы людзей цеплынёй, радасцю, шчасцем і надзеяй на светлую будучыню.

    "Падзяляючы закладзеныя ў гэтым свяце ідэалы ўзаемнай павагі і канструктыўнага ўзаемадзеяння, Беларусь паслядоўна ўмацоўвае адносіны дружбы і партнёрства з Азербайджанам, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што развіццё міждзяржаўнага дыялогу і практычнага супрацоўніцтва будзе і ў далейшым служыць інтарэсам нашых грамадзян і падтрыманню стабільнасці ў Еўразіі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у адказнай дзейнасці, а дружалюбнаму азербайджанскаму народу - міру і згоды.