Віншаванне першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
"Ваша імя па праву займае асаблівае месца ў гісторыі сучаснага Казахстана. Дзякуючы Вашаму стратэгічнаму бачанню, палітычнай мудрасці і шматгадовай стваральнай працы закладзены трывалыя асновы развіцця краіны і яе паступальнага руху наперад", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць значны асабісты ўклад Нурсултана Назарбаева ва ўмацаванне адносін дружбы, стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва паміж дзвюма краінамі. "Закладзеныя пры Вашым непасрэдным удзеле традыцыі даверу і канструктыўнага супрацоўніцтва прадаўжаюць служыць надзейным фундаментам беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх.