Віншаванне паралімпійцам з 30-годдзем заснавання Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх паралімпійцаў з 30-годдзем з дня заснавання Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
"За мінулыя гады арганізацыя аб'яднала тысячы аднадумцаў, стала сімвалам мужнасці, сілы духу і бязмежных магчымасцей чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі лідар адзначыў, што паралімпійскі рух - гэта не толькі спорт вышэйшых дасягненняў, але і важная частка сацыяльнага жыцця грамадства, накіраваная на ўмацаванне каштоўнасцей роўнасці, павагі і ўзаемадапамогі.
"Дзякуючы прафесіяналізму, самаахвярнай працы і адданасці справе вы ўпэўнена заявілі аб сабе на сусветнай спартыўнай арэне, праслаўляючы Беларусь яркімі перамогамі і поспехамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў беларускім паралімпійцам моцнага здароўя, шчасця, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў у імя Радзімы.

