Віншаванне народу Ірландыі з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Ірландыі з нагоды нацыянальнага свята - Дня святога Патрыка.
"Гэты дзень з'яўляецца ўвасабленнем багатай гісторыі Ірландыі і сімвалам яркай ірландскай культуры, якая знаходзіць водгук у сэрцах мільёнаў людзей па ўсім свеце", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і палітычныя складанасці, нашы краіны аб'ядноўваюць агульныя духоўныя каштоўнасці: міралюбнасць, шанаванне традыцый, імкненне да дабрабыту і стабільнага жыцця. Упэўнены, што ўзаемная павага і ўласцівая нашым нацыянальным характарам добразычлівасць дапамогуць нам у хуткім часе аднавіць міждзяржаўнае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Ірландыі адзінства, міру і працвітання.