Віншаванне народнаму артысту Беларусі Тадэвушу Кокштысу

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з 90-годдзем.

    "Усё Ваша жыццё і шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляюцца прыкладам нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву і сваёй Радзіме, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы зрабілі важны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый беларускай тэатральнай школы. Вашы талент і высокае прафесійнае майстэрства - сапраўдны гонар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ўзор для маладых артыстаў".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Тадэвуш Кокштыс і ў далейшым будзе дарыць радасныя хвіліны гледачам, узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.