Віншаванне народнаму артысту Беларусі Яўгену Гладкову
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з юбілеем.
"Ваш жыццёвы шлях - гэта прыклад адданага служэння любімай справе. Вы рэалізавалі свой талент на творчай ніве, унеслі вялікі ўклад у развіццё народнага інструментальнага мастацтва і папулярызацыю нацыянальнай музычнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівага прызнання заслугоўвае педагагічная дзейнасць Яўгена Гладкова. "Вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі майстэрства, глыбокімі ведамі і бясцэнным вопытам", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых здзяйсненняў.