Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Вялікаднем.

    "Уваскрэсенне Хрыстова - найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая раз і назаўсёды змяніла свет, абвясціўшы фундаментальнымі каштоўнасцямі спагаду, любоў і міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мудрае архіпастырскае слова Мітрапаліта Веніяміна заўсёды нагадвае аб неабходнасці пакаяння і шчырай малітвы, клопаце пра бліжняга, важнасці выхавання дзяцей у духу традыцыйных сямейных каштоўнасцей і сапраўднага патрыятызму.

    Прэзідэнт пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях: "Няхай святло вялікага свята стане для Вас крыніцай новых духоўных сіл для далейшага служэння Праваслаўю і роднай Беларусі".