Віншаванне калектыву ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў закрытага акцыянернага таварыства "Сталічнае тэлебачанне" з 25-годдзем з дня пачатку вяшчання тэлеканала СТБ.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы запатрабаваным праектам і журналісцкаму майстэрству за чвэрць стагоддзя СТБ набыло папулярнасць за межамі сталічнага рэгіёна і стала неад'емнай часткай нацыянальнай медыяпрасторы.
"Вашы перадачы фарміруюць вобраз суверэннай беларускай дзяржавы і дапамагаюць гледачам заўсёды быць у курсе падзей у краіне і свеце, - гаворыцца ў віншаванні. - У многім гэта вынік творчасці прафесіяналаў сваёй справы, іх адданасці Радзіме і традыцыям айчынных СМІ".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" пакарэння новых вяршынь індустрыі тэлебачання, яркіх ідэй і невычэрпнага натхнення на доўгія гады.
