Віншаванне калектыву Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня ўтварэння ВНУ.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што створаны ў гады савецкай індустрыялізацыі ўніверсітэт унёс вялікі ўклад у станаўленне айчыннай прамысловасці.

    "Сёння легендарны Палітэх з'яўляецца прызнаным у нашай краіне і далёка за яе межамі перадавым навуковым і вытворчым цэнтрам, дзе навучаюць высакакласных спецыялістаў тэхнічнага профілю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Выпускнікі БНТУ узводзяць жылыя комплексы і масты, пракладваюць дарогі і лініі метро, ствараюць сучасную тэхніку, забяспечваючы мадэрнізацыю і ўмацаванне эканомікі суверэннай Беларусі і робячы жыццё людзей яшчэ больш камфортным, канстатаваў Прэзідэнт.

    "Упэўнены, ваш калектыў прадоўжыць паспяхова ўкараняць перадавыя метады і тэхналогіі, навучаць і выхоўваць адданых сваёй Радзіме прафесіяналаў, прымнажаць нацыянальны здабытак краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім работнікам БНТУ моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.