Віншаванне Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з днём нараджэння.

    Прэзідэнт упэўнены, што сёння, калі Арганізацыя сутыкаецца не толькі са знешнімі выклікамі, але і з унутранымі праблемамі, як ніколі важна захоўваць рашучасць для ўтрымання лідарства і аўтарытэту ААН. "Рэспубліка Беларусь застаецца прыхільнай да мэт Арганізацыі, дэманструючы цвёрдасць і непахіснасць у сваіх намаганнях па вырашэнні ключавых пытанняў міру і бяспекі", - запэўніў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае асаблівае значэнне традыцыйна рознабаковаму супрацоўніцтву з ААН, а таксама іншымі краінамі на аснове ўзаемнай павагі і даверу. "Пры гэтым выключна важным лічым неабходнасць прытрымлівацца прынцыпаў суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў", - дадаў ён.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Антоніу Гутэрышу моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі.