У Беларусі ўводзіцца інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў Указ № 122, які прыняты ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, накіраваных на ўдасканаленне інстытутаў дасудовага вызвалення і памілавання.

    Указам удасканалены парадак вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці па рашэнні Кіраўніка дзяржавы. У дакуменце замацоўваецца пакетны прынцып унясення хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на разгляд Прэзідэнта.

    Рэгламентаваны таксама інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных, згодна з якім сваякі асуджанага або людзі, якія яго добра ведаюць, змогуць прадаставіць асабістыя паручыцельствы ў якасці гарантыі законапаслухмяных паводзін памілаванага.

    Названыя новаўвядзенні ўступаюць у сілу 14 красавіка 2021 года.