У Беларусі ўстаноўлена забарона на ўдзел у электронных імгненных латарэях для асоб малодшых за 18 гадоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ 64 "Аб удасканаленні латарэйнай дзейнасці", якім прадугледжваецца карэкціроўка Указа Кіраўніка дзяржавы ад 4 мая 2007 года 209. Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення абароны непаўналетніх і іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян.

    Указам устанаўліваецца забарона на ўдзел у электронных імгненных латарэях асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, і тых, хто абмежаваны ў наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.

    Адначасова з гэтым вызначаны механізм адмовы банкамі названым асобам у правядзенні аперацый, звязаных з аплатай латарэйных ставак, а таксама ўводзіцца патрабаванне аб папаўненні гульнявога рахунку ўдзельніка латарэі толькі ў безнаяўнай форме.