У Беларусі ўдасканальваецца работа банка даных аб грамадзянах, права на выезд якіх абмежавана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана.

    Прыняцце Указа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.

    У прыватнасці, дакумент прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцей інфармацыйнага абмену дзяржаўных органаў, а таксама ўзмацненне абароненасці інфармацыі, якая захоўваецца ў банку даных.

    Грамадзяне могуць атрымаць звесткі, звязаныя з абмежаваннем іх выезду, у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Тэрмін іх атрымання скарачаецца да аднаго працоўнага дня.