У Беларусі прадоўжаны тэрмін абмену старых грашовых купюр
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 293, якім палажэнні Указа № 493 ад 16 кастрычніка 2014 года "Аб развіцці безнаяўных плацяжоў" прыведзены ў адпаведнасць з нормамі Закона ад 19 красавіка 2022 года "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах".
Дакумент прадугледжвае ўкараненне новага плацежнага інструмента - плацежнага праграмнага дадатку, які будзе працаваць нараўне з банкаўскімі плацежнымі карткамі і гэтак жа, як і картка, будзе забяспечваць доступ да рахунку ў банку і магчымасць ініцыявання плацяжоў за кошт наяўных на ім грашовых сродкаў.
У адпаведнасці з указам здымаюцца абмежаванні на выкарыстанне АРІП у якасці адзінай плацежнай сістэмы пры ажыццяўленні значных плацяжоў за тавары (работы, паслугі) фізічнымі асобамі.
У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян указам прадоўжаны да канца 2024 года тэрмін абмену грашовых знакаў узору 2000 года на банкноты ўзору 2009 года.