У 2026 годзе будуць выдзелены дадатковыя сродкі на будаўніцтва арэнднага жылля і інфраструктурных аб'ектаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада падпісаў Указ "Аб пералічэнні сродкаў і бюджэтным фінансаванні".

    Прынятым Указам па значных для насельніцтва напрамках прадугледжана выдзяленне ў 2026 годзе дадатковых сродкаў, у прыватнасці на будаўніцтва арэнднага жылля, дарог і іншых інфраструктурных аб'ектаў.