Устаноўлены новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у загранустановах Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 278 "Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў". Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аптымізацыю дзейнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Указам устанаўліваецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама натарыяльныя дзеянні, якія маюць права праводзіць дыпламатычныя агенты і консульскія службовыя асобы.