Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў Указ № 54, якім удасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны.

    Дакументам устаноўлена адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нямэтавае выкарыстанне рэалізаванай ім дзелавой драўніны з фонду аблвыканкама ў памеры трохразовага яе кошту.

    Акрамя таго, зменены парадак рэалізацыі драўніны фізічным асобам для аднаўлення жылых дамоў і надворных пабудоў. Так, замест драўніны на пні прадугледжваецца рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе.