Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання чыноўнікаў у службовыя камандзіроўкі за мяжу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў Указ № 420, які прадугледжвае карэкціроўку Указа № 274 ад 13 чэрвеня 2005 года "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу". Дакумент удасканальвае парадак накіравання работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у замежныя камандзіроўкі, таксама з улікам праводзімай работы па пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж органамі ўлады.

    Указам удакладняюцца прынцыпы, якімі павінны кіравацца службовыя асобы пры прыняцці рашэнняў аб камандзіраванні. У прыватнасці, у разуменне рэзультатыўнасці службовых камандзіровак за мяжу ўключаецца дасягненне вынікаў па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.

    Таксама Указам выключаецца неабходнасць узгаднення з Прэзідэнтам рашэнняў аб камандзіраванні намеснікаў Прэм'ер-міністра, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікаў іншых асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

    Дакументам прадугледжана, што Савет Міністраў будзе штогод аналізаваць эфектыўнасць камандзіровак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных Ураду.