Указам вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў Указ № 239 "Аб кампенсаванні аказанай дзяржаўнай падтрымкі".

    Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваны на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (рабоце).

    Пры невыкананні гэтай умовы грамадзянін абавязаны будзе кампенсаваць аказаную яму і членам яго сям'і дзяржаўную падтрымку.

    Пры гэтым кампенсаванне дзяржпадтрымкі будзе ажыццяўляцца толькі ў выпадку звальнення з ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане па ўласнай ініцыятыве або дыскрэдытуючых абставінах.

    Указам таксама вызначаецца пералік катэгорый грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца патрабаванне аб кампенсаванні аказанай дзяржпадтрымкі: шматдзетныя сем'і, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту або выслугі гадоў, звольненыя па стане здароўя.